Восеньскі кірмаш

13.10.2022

У нашай дашкольнай установе прайшла восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш" . Мерапрыемства было арганізавана сумесна з бацькамі, якія актыўна ўзаемадзейнічалі з педагогамі і дзецьмі. Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Ранішнік быў вытрыманы ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. "Восеньскі Кірмаш" скончыўся пачастункамі і выдатным настроем! Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства з гэтага часу стане штогадовай традыцыяй нашага дзіцячага саду.