Метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі сярэдніх груп

25.01.2024

У ДУА "Дзіцячы сад №16 г. Віцебска" прайшло метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі сярэдніх груп па тэме "Правядзенне інтэграванага занятку ў сярэдняй групе з выкарыстаннем адукацыйных галін "Развіцце маўлення i культура маўленчых зносін" і “Мастацкая літаратура".

 У ходзе работы былі разгледжаны тэарэтычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення інтэграваных заняткаў, прадстаўлены прагляд інтэграванага занятку ў сярэдняй групе, прэзентацыя дыдактычных гульняў і дапаможнікаў для рэалізацыі дадзеных адукацыйных абласцей, арганізавана інтэрактыўная пляцоўка.

Педагогі акунуліся ў атмасферу роднай мовы і нацыянальнага каларыту, адчулі яркасць і выразнасць беларускага фальклору, пазнаёміліся з традыцыйнымі прадметамі беларускага побыту.